Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ арыштавала маёмасьць беларускага заводу


Оўруч пасьля расейскіх абстрэлаў
Оўруч пасьля расейскіх абстрэлаў

У Жытомірскай вобласьці супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны арыштавалі актывы расейскіх і беларускіх прамысловых прадпрыемстваў на суму больш за мільён даляраў.

Паводле зьвестак СБУ, прадпрыемствы былі зьвязаныя з расейскім урадам. «Іх канчатковымі бэнэфіцыярамі зьяўляюцца прадстаўнікі крамлёўскіх бізнэс-структураў», — цытуе паведамленьне СБУ «Зеркало».

«Паводле дадзеных сьледзтва, службовыя асобы прадпрыемства падманным шляхам зьменшылі свой грашовы статутны капітал, штучна стварыўшы запазычанасьць па выплаце заробку. Уладальнік друзавага заводу — гарсавет беларускага гораду са студзеня гэтага году не выплачвае заробак, завінаваціўшыся 100 работнікам 4 млн грыўняў (каля 136 тысяч даляраў)», — гаворыцца ў заяве ўкраінскай пракуратуры.

Гаворка ідзе пра Оўруцкі друзавы завод, што ў вёсцы Бондары Карасьцянскага раёну Жытомірскай вобласьці.

Оўруцкі друзавы завод спачатку быў аформлены як уласнасьць Гомельскага аблвыканкаму, а потым перарадзены на балянс Гомельскаму гарадзкому дарожнаму будаўніча-рамонтнаму трэсту.

  • Оўруч Жытомірскай вобласьці знаходзіцца за 25 кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю і за 92 кілямэтры ад беларускага Мазыра.
  • 24 гады Оўруч і Мазыр былі гарадамі-пабрацімамі і мелі асаблівыя дачыненьні, прадугледжаныя адмысловым пагадненьнем аб партнэрстве і супрацы.
  • Пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня з тэрыторыі Беларусі Оўруцкая гарадзкая рада аднагалосна падтрымала аднабаковы выхад з партнэрскага пагадненьня. А яшчэ зьвярнулася ў Кабінэт міністраў Украіны з прапановай нацыяналізаваць Оўруцкі друзавы завод, які дагэтуль быў уласнасьцю Беларусі.
  • Оўруч моцна пацярпеў ад авіяцыйных абстрэлаў. Паводле папярэдніх зьвестак, зьнішчана 5 будынкаў і яшчэ 28 пашкоджаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG