Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стваральніка тэлеграм-чату з Пухавіччыны асудзілі на 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму


Магілёўскі абласны суд
Магілёўскі абласны суд

У Магілёўскім абласным судзе 20 чэрвеня вынесены прысуд жыхару Пухавіцкага раёну, палітвязьню Яўгену Люльковічу, якога абвінавацілі ў «Распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо сацыяльнай варожасьці» (ч. 3 арт 130 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў «Арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Справу разглядаў судзьдзя Сяргей Мазураў.

Яўген Люльковіч быў затрыманы 21 верасьня 2021 году. Пасьля шматлікіх адміністрацыйных арыштаў 21 лістапада яго перазатрымалі ўжо ў крымінальнай справе. Яму выставілі абвінавачваньне паводле арт. 342 КК.

Яўген утрымліваўся ў СІЗА-1, у сярэдзіне траўня 2022 г.оду стала вядома пра перавод яго ў СІЗА магілёўскай турмы № 4.

Судовы працэс распачаўся ў закрытым рэжыме 16 чэрвеня.

Паводле судовага сьледзтва, «Люльковіч, са жніўня 2020 году па 6 кастрычніка 2021 году, дзейнічаючы ў групе зь іншымі асобамі, па матывах палітычнай і ідэалягічнай варожасьці, з выкарыстаньнем носьбітаў інфармацыі, а таксама створанага і кіраванага ім чату у мэсэнджары Telegram учыніў наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне сацыяльнай варожасьці і варожасьці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці».

Яўген Люльковіч быў асуджаны на пазбаўленьне волі на тэрмін 8 гадоў з адбываньнем у папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG