Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінэнэрга зьняпраўдзілі інфармацыю аб тым, што Менск перастаў плаціць Маскве за газ

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прычына, якая называлася крыніцамі — штучны рост курсу расейскага рубля зрабіў цану вышэйшай, чым плянавалася. Для Беларусі цана выходзіць завысокай. Але ў Міністэрстве энэргетыкі назвалі гэтую інфармацыю несапраўднай.

Паводле інфармацыі «Нашай нівы», Беларусь затрымлівае плацяжы Расеі за газ. Па кантракце з «Газпромам» Беларусь павінна плаціць за газ з разьліку $128 за тысячу кубамэтраў, аднак дзяржавы перайшлі на разьлікі ў расейскіх рублях і гэта нарадзіла новы нюанс.

У палітычных мэтах беларуская адміністрацыя доўгі час дабівалася пераходу на плацяжы за энэрганосьбіты ў расейскіх рублях. Пасьля пачатку вайны рашэньне аб пераход на аплату ў рублях прынялі. Пры гэтым Расея штучна апусьціла курс расейскага рубля як да даляра, так і да эўра і беларускага рубля: цяпер расейскі рубель каштуе 56 рублёў за 1 даляр, рынкавы курс складаў бы, магчыма ад 80 да 120. Камфортны для Беларусі — 75-80, якім ён быў да 24 лютага, дня нападу на Ўкраіну.

«Менск не праводзіць плацяжоў па бягучым курсе: зробіш адзін транш — і ўсе астатнія давядзецца рабіць па ўмовах першага, такая палітыка „Газпрома“», — кажа крыніца выданьня. Атрымліваецца, цяпер за газ Беларусі давялося б аддаць больш даляраў або рублёў, чым раней закладвалася. Таму Менск ня плаціць, вычэквае, пакуль рубель аслабее або пакуль ня ўдасца зьмяніць формулу цаны ў пагадненьні.

Цана за газ з разьліку $128 за тысячу кубамэтраў прыкладна ў 2-4 разы ніжэйшая, чым у студзені-лютым плацілі па доўгатэрміновых кантрактах газавыя кампаніі іншых краін, бо для Беларусі гэтая цана фіксаваная, тады як частка кампаній купляе па цане, прывязанай да цаны на нафту. Шэраг эўрапейскіх краін раней адмовіўся плаціць «Газпрому» ў расейскіх рублях, як таго патрабавала Масква.

Мінэнэрга: інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці

Міністэрства энэргетыкі Беларусі зьняпраўдзіла інфармацыю аб затрымках у аплаце за газ, заявіўшы, што ўся сума, якую агаворвае кантракт, у пэрыяд студзеня-траўня 2022 году выплачана.

У ведамстве адзначылі, што ад 1 красавіка Беларусь сапраўды плаціць за расейскі прыродны газ Маскве ў расейскіх рублях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG