Як піша «Тайга.інфа» са спасылкай на перапіскі ў чатах Новасібірскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, маладым пэдагогам трэба «забясьпечыць падрыхтоўку да навучальнага года». Аўтары аб’явы сьцьвярджаюць, што ініцыятыва належыць Міністэрству адукацыі Новасібірскай вобласьці. Тым пэдагогам, якія вырашаць паехаць на працу, абяцаюць плаціць па 7 тысяч рублёў за дзень, кампэнсаваць выдаткі на транспарт і пражываньне. Кантракт прапануецца на тры месяцы — са жніўня па кастрычнік.
Паведамленьне аб наборы настаўнікаў для працы ў так званых «ДНР» і «ЛНР», самаабвешчаных народных рэспубліках на ўсходзе Ўкраіны, зьявіліся ў настаўніцкіх чатах Ніжагародзкай вобласьці, паведамляе «Вёрстка». Як расказаў выданьню ніжагародзкі настаўнік, які папрасіў аб ананімнасьці, паведамленьні рассылаюць дырэктары, але ніякага ціску з боку кіраўніцтва няма, шукаюць толькі добраахвотнікаў. Па дадзеных «Вёрсткі», пэдагогам з Уфы паабяцалі плаціць па восем тысяч рублёў у дзень.
Афіцыйна ўлады Новасібірскай вобласьці не камэнтавалі новых вакансій. На сайце ведамства інфармацыі аб наборы пэдагогаў для працы ва Ўкраіне няма.