Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга легкавых аўтамабіляў на ўезд зь Беларусі ў Літву за дзень вырасла ў паўтара раза


Чарга машын на мяжы Беларусі зь Літвой. Архіўнае фота
Чарга машын на мяжы Беларусі зь Літвой. Архіўнае фота

Тым часам чарга на памежным пераходзе зь Беларусі ў Польшчу ў Берасьці крыху скарацілася.

Уезду ў краіны Эўразьвязу на 10:00 28 жніўня чакала 4800 легкавых аўтамабіляў, як вынікае з апэратыўных зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, піша Позірк.

Дзень таму на 10:00 іх было 4695. Прырост на 105 адзінак (2,2%) меншы, чым на мяжы зь Літвой, дзе на гэты час у пунктах пропуску Каменны Лог (з сумежнага боку Меднікі) і Беняконі (Салечнікі) было 600 аўтамабіляў (дзень таму — 390, рост на 53,8%).

Як і раней, самы загружаны маршрут для легкавога транспарту праходзіць праз пункт пропуску на мяжы з Польшчай Берасьце (Тарэспаль), там чарга за содні зьменшылася з 4230 да 4150 машын. Год таму 28 жніўня такіх аўтамабіляў было 480 (у 8,6 раза менш).

На 10 гадзін раніцы ў пункце пропуску Берасьце ўезду ў Польшчу чакала 7 аўтобусаў (днём раней — 13).

На мяжы з Латвіяй у пункце пропуску Грыгораўшчына (Патэрніекі) на 10 гадзін 28 жніўня было 50 аўтамабіляў (днём раней — 75).

Чэргаў аўтобусаў на мяжы з краінамі Балтыі не было.

На літоўскім кірунку сама больш фураў. Перад пераходамі Беняконі і Каменны Лог фіксуецца 610 грузавікоў, якія чакаюць уезду на сумежную тэрыторыю, што на 40 больш, чым дзень таму.

Уезду ў Польшчу на кантрольным пункце Казловічы (Кукурыкі) чакала 10 фураў.

Што прывяло да чэргаў?

Берасьце — адзіны даступны падарожнікам аўтамабільны пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы.

Пасьля вынясеньня палітычна матываванага прысуду журналісту, дзеячу неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 году Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла другі аўтамабільны пункт — Баброўнікі (зь беларускага боку Бераставіца).

8 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (Лоша) і Цьверач (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). На мяжы зь Беларусьсю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі).

19 верасьня 2023 году праз узрослы паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сіленэ (Урбаны).

Закрыцьцё пераходаў на мяжы Польшчы і Беларусі. Што варта ведаць

  • У ліпені 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Эўразьвязу. Польшча стала адной з краін, куды кінуліся патокі мігрантаў. Рэагуючы на крызіс, Польшча, як і Літва, пачала будаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, а 9 лістапада 2021 году закрыла пераход Кузьніца Беластоцкая — Брузгі.
  • У Варшаве абвінавацілі рэжым Лукашэнкі ў арганізацыі нелегальнай міграцыі ў краіны Эўразьвязу з тым, каб шантажаваць краіны ЭЗ і патрабаваць зьняцьця санкцый. Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў упэўненасьць, што сцэнар «гібрыднай агрэсіі» супраць Эўразьвязу быў распрацаваны Менскам не самастойна, а ў шчыльнай супрацы з Масквой.
  • 9 лютага 2023 году міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў аб рашэньні закрыць памежны пераход Баброўнікі — Бераставіца, пачынаючы з 10 лютага. Гэта стала адказам Польшчы на палітычны прысуд журналісту Анджэю Пачобуту, актывісту польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі. Яму прысудзілі 8 гадоў калёніі.
  • Усяго на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску. З 10 лютага 2023 году зь іх толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў, у Берасьці.
Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы. Інфаграфіка
Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы. Інфаграфіка
  1. Берасьце (Тэрэспаль з польскага боку) — дзейнічае толькі для легкавікоў;
  2. Казловічы (Кукурыкі) — праезд дазволены толькі грузавым аўтамабілям;
  3. Брузгі (Кузьніца Беластоцкая)— закрыты ў 2021 годзе;
  4. Бераставіца (Баброўнікі), — закрыты з 10 лютага 2023;
  5. Пясчатка (Полаўцы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку;
  6. Дамачава (Славатычы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку.
  • Каля Горадні працягвае працу памежны пункт зь Літвой «Прывалка — Райгардас». Ён знаходзіцца блізка да мяжы з Польшчай.
  • На прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі 10 лютага прэм’ер-міністар Польшчы адзначыў, што ў Варшаве разглядаюць варыянт закрыцьця астатніх двух пераходаў на мяжы зь Беларусьсю. Ён заявіў, што да Беларусі «інструмэнтальна ставяцца» расейцы і Крэмль, і гэта складае вялікую пагрозу Польшчы і Ўкраіне.
  • Перад закрыцьцём памежнага пераходу ў Баброўніках там затрымалі сама меней 12 мытнікаў. Гаворка, магчыма, ідзе пра хабарніцтва. Пра гэта паведаміла Gazeta Wyborcza. Інфармацыю аб затрыманьні мытнікаў выданьне атрымала ў ноч на 11 лютага, ужо пасьля закрыцьця памежнага пераходу.
  • 13 лютага Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што колькасьць аўтамабіляў за першыя выходныя пасьля закрыцьця Баброўнікаў на іншых пераходах павялічылася на 16%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG