Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Роскомнадзор» заблякаваў у Расеі сайт беларускай службы Радыё Свабода


«Роскомнадзор» заблякаваў сайты беларускай службы Радыё Свабода і выданьня «Віцебскі кур’ер».

Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал расейскага праекту Roskomsvoboda.

Рашэньне прынята на патрабаваньне Генпракуратуры, якая, як гаворыцца ў паведамленьні, «працягвае ўносіць у рэестар заблякаваных сайты, якія публікуюць навіны і артыкулы» пра вайну ва Ўкраіне. У тым ліку з усімі дамэнамі і паддамэнамі заблякаваныя сайты Clutch, SvobodaUA, 7news і іншыя. Таксама абмежаваны доступ да люстэрка «Хартыі 97».

«Роскомнадзор» пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, паводле зьвестак праваабаронцаў, заблякаваў больш за 3000 сайтаў, у тым ліку сацсеткі і старонкі публічных фігур, якія выступаюць супраць вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG