«Я ведаю, што многія людзі думалі, што я перабольшваю, — сказаў Байдэн, яго цытуе Dailymail. — Але я ведаў, што ў нас ёсьць пацьвярджальныя зьвесткі. Ён (Пуцін — рэд.) зьбіраўся ісьці да мяжы. І не было ніякіх сумневаў, а Зяленскі не хацеў гэтага чуць, як і многія людзі».
Байдэн адзначыў, што разумее, чаму людзі не хацелі верыць гэтым ягоным словам, аднак ён меў рацыю ў тым, што Пуцін усё ж увайшоў на тэрыторыю Украіны.
У офісе Зяленскага апэратыўна адрэагавалі на гэтыя заявы.
«Безумоўна, гэта не зусім так. Пра тое, што Расея распрацоўвае розныя сцэнары экспансіі, мы цудоўна разумелі. Ва Ўладзіміра Зяленскага на стале стала знаходзілася адпаведная аналітыка, якая базавалася на якасных выведдадзеных. Прэзыдэнт таксама ўважліва рэагаваў на ўсе словы і папярэджаньні нашых партнэраў», — сказаў дарадца кіраўніка офіса прэзыдэнта Міхаіл Падаляк у камэнтары выданьню Liga.net.
Паводле яго, у Кіеве разумелі намеры Пуціна і «рыхтаваліся да таго ці іншага агрэсіўнага сцэнару».
19 лютага Джо Байдэн заяўляў, што Ўладзімір Пуцін ужо прыняў рашэньне аб уварваньні ва Ўкраіну — паводле амэрыканскай дадзеных выведкі, яно павінна было пачацца ў найбліжэйшыя дні, і мэтай Расеі павінен быў стаць Кіеў.