Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладны канал паведамляе пра крымінальную справу па «экстрэмісцкім» артыкуле супраць заснавальніка symbal.by Белавуса


Павал Белавус
Павал Белавус

Супраць Паўла Белавуса распачалі крымінальную справу за кіраваньне экстрэмісцкім фармаваньнем (арт. 361-1 КК).

Пра гэта паведамляе @mediazona_by са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.

Заснавальніка крамы symbal.by затрымалі па адміністрацыйнай справе яшчэ 15 лістапада 2021 году, але пазьней яму інкрымінавалі арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак. Гэта крымінальная справа (арт. 342 КК), па ёй пагражала да 4 гадоў калёніі.

Цяпер, калі верыць праўладнаму тэлеграм-каналу, яму закідаюць цяжэйшы артыкул, па ім можа пагражаць да сямі гадоў.

Павал Белавус — адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзіба», стваральнік крамы Symbal.by, арт-мэнэджар і журналіст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG