Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларуская Бастылія»: амэрыканскі кінарэжысэр стварыў мазаіку з фатаздымкаў беларускіх палітвязьняў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Для сваёй працы ён выкарыстаў фатаздымкі 1204 палітвязьняў.

Такім чынам амэрыканскі кінарэжысэр, сцэнарыст і прадусар Эрні Барбараш у абвешчаны праваабаронцамі Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі падтрымаў усіх, хто цяпер знаходзіцца за кратамі ў Беларусі па палітычных матывах.

«У гонар Дня палітвязьня ў Беларусі я стварыў вобраз пад назвай „Беларуская Бастылія“ — мазаіку „Узяцьце Бастыліі“ Жана-П’ера Уэля, складзеную з фатаздымкаў 1204 палітвязьняў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі», — напісаў Эрні Барбараш у Twitter.

Беларускія праваабаронцы аб’явілі 21 траўня Днём палітвязьня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калёніі № 17 пры нявысьветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак.

У сувязі з палітычнай сытуацыяй у Беларусі з 1 ліпеня 2020 году статус палітычнага вязьня атрымалі 1 452 чалавекі, частка зь іх ужо выйшла на волю, паводле зьвестак на 21 траўня ў Беларусі 1204 палітычныя зьняволеныя. Гэта беспрэцэндэнтная сытуацыя ў гісторыі Беларусі. Праваабаронцы патрабуюць вызваленьня палітвязьняў і спыненьня палітычных рэпрэсій.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG