Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея спыняе пастаўкі газу ў Фінляндыю з 21 траўня


Расейскі «Газпром» абвясьціў Фінляндыі, што спыняе пастаўкі прыроднага газу з раніцы ў суботу.

Пра гэта паведамляе Reuters, цытуючы дзяржаўную фінскую кампанію Gasum. Gasum адмовіўся плаціць за пастаўкі ў рублях, як раней дамагалася Расея ад імпартэраў расейскага газу ў Эўропе.

«Вельмі шкада, што пастаўкі прыроднага газу ў рамках нашага кантракту цяпер будуць спыненыя», — заявіў у заяве генэральны дырэктар Gasum Міка Вільянен.

«Але мы старанна рыхтаваліся да гэтай сытуацыі і пры ўмове, што ня будзе збояў у газатранспартнай сетцы, мы зможам забясьпечыць усіх нашых кліентаў газам у наступныя месяцы», — дадаў ён.

  • З 14 траўня Расейскае дзяржаўнае энэргетычнае прадпрыемства «Інтер РАО» спыніла экспарт электраэнэргіі ў Фінляндыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG