Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ім свая кашуля бліжэйшая да цела». Банкі Казахстану адмаўляюцца пералічваць грошы беларускім кампаніям


Kaspi Банк у Алматы, ілюстрацыйнае фота
Kaspi Банк у Алматы, ілюстрацыйнае фота

У беларускіх прыватных прадпрыемстваў узьніклі праблемы зь пералічэньнем грошай з казахстанскіх банкаў, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Калінін.

«Літаральна ўчора мы атрымалі інфармацыю, што пачаліся праблемы зь пералічэньнем з казахстанскіх банкаў на беларускія малыя прадпрыемствы нават у расейскіх рублях. Гэта зусім новая сытуацыя для нас, якую трэба асэнсаваць», — паведаміў ён.

Паводле Калініна, у Беларусі плянавалі, што змогуць праводзіць міжнародныя разьлікі праз банкі Казахстану. «І банкі спачатку сказалі нам, што ўсё будзе выдатна — а цяпер мы атрымліваем адмову ад іх. Мы хацелі праз Казахстан разьлічвацца ў эўра, а зараз немагчыма правесьці нават расейскія рублі», — адзначыў старшыня БСП.

Ён дадаў, што гаворка ідзе пакуль аб «частцы казахстанскіх банкаў». «Яны баяцца трапіць пад санкцыі. Ім свая кашуля бліжэйшая да цела», — дадаў Калінін.

Паводле яго, з сытуацыяй будуць разьбірацца, бо «мы быццам адзіная эканамічная прастора».

  • Раней першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Казахстану Цімур Сулейменаў заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі ЭЗ, што Казахстан ня будзе дапамагаць Расеі абыходзіць санкцыі ЗША і Эўразьвязу.
  • Паводле Сулейменава, Казахстан будзе выконваць міжнародныя санкцыі. «Нягледзячы на тое, што мы зьяўляемся часткай эканамічнага саюзу з Расеяй, Беларусьсю і іншымі краінамі, мы таксама зьяўляемся часткай міжнароднай супольнасьці. Таму найменш мы хочам, каб да Казахстану прымяняліся другасныя санкцыі ЗША і ЭЗ», — патлумачыў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG