Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На расейскага рокера Шаўчука склалі пратакол за ягоныя словы пра радзіму і «ж*пу президента»


Юры Шаўчук
Юры Шаўчук

На лідэра расейскага гурта «ДДТ» Юрыя Шаўчука пасьля канцэрта ва Ўфе 18 траўня склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Пра гэта паведаміў у сацыяльных сетках прадусар Радмір Усаеў.

Паводле яго, адразу пасьля канцэрта за заслону «праніклі сілавікі», ізалявалі Юрыя Шаўчука ад групы, выставіўшы на ўваходзе ў грымёрку двух супрацоўнікаў у форме спэцназу, і цягам гадзіны вялі гутарку «па факце мінулага канцэрта, яго накіраванасьці і выказваньнях Шаўчука на прадмет вайны і Радзімы».

Паліцыянты спачатку хацелі затрымаць Шаўчука, але потым проста далі яму на подпіс пратакол і зьехалі. «Пра што [пратакол], вы самі можаце здагадацца», — напісаў Усаеў ва інстаграме, не ўдакладніўшы іншых падрабязнасьцяў.

Сам музыка інфармацыю аб пратаколе пакуль не камэнтаваў.

18 траўня ў сацсетках зьявілася відэа з канцэрту ДДТ, на якім Шаўчук сказаў: «Радзіма, сябры, гэта не ж*па прэзыдэнта, якую трэба ўвесь час мусоліць, цалаваць. Радзіма — гэта бабка-жабрачка на вакзале, якая прадае бульбу. Вось гэта радзіма», — сказаў Шаўчук.

У красавіку ў Цюмені быў адменены канцэрт «ДДТ». Шаўчук тады выказаў думку, што гэта магло быць зьвязана з адмовай гурту выступаць у зале зь літарай Z, якая стала сымбалем падтрымкі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG