Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскую паліцыю прымушаюць канспэктаваць прамовы Пуціна


Уладзімір Пуцін (у цэнтры), архіўнае фота
Уладзімір Пуцін (у цэнтры), архіўнае фота

Лекцыі праходзяць кожны тыдзень і ідуць па паўтары гадзіны.

Расейскім паліцыянтам зь лютага праводзяць рэгулярныя палітынфармацыі, на якіх прымушаюць канспэктаваць прамовы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, расказваюць пра нэанацыстаў і біялябараторыі ва Ўкраіне. Пра гэта паведамляе выданьне «Медиазона».

Без канспэктаў супрацоўнікаў расейскага МУС не пускаюць у водпуск, расказалі яны выданьню. Паліцыянтам, сярод іншага, расказваюць, што «ўкраінскія радыкалы ўтрымліваюць больш за 4,5 млн чалавек у якасьці жывога шчыта», і паказваюць фільм «Злачынствы нацыстаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG