Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буйны акцыянэр гандлёвай сеткі ОМА пакідае Беларусь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кампанія Kesko Senukai спыняе сваю дзейнасьць у Беларусі і выходзіць зь ліку акцыянэраў гандлёвай сеткі OMA.

На пачатку расейскай вайны з Украінай кампанія спыніла адносіны з Расеяй.

Кампанія, якой ускосна кіруюць грамадзяне Літвы і Фінляндыі, мае 50% акцый OMA і цяпер прадае іх, піша DELFI. Паведамляецца, што ўсе гандлёвыя сувязі з OMA — і продажы, і экспарт — былі спыненыя ў красавіку.

Kesko Senukai з самага пачатку вайны праяўляе салідарнасьць з жыхарамі Ўкраіны. Ва ўсіх краінах Балтыі кампанія апэратыўна спыніла закуп усіх расейскіх і беларускіх тавараў, актыўна пастаўляе дапамогу жыхарам Украіны праз Чырвоны Крыж і ўдзельнічае ў іншых ініцыятывах дапамогі ўкраінцам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG