Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вытворца мармэляду Haribo спыніць пастаўкі ў Расею


Вытворца мармэлядных мядзьвядзянят Haribo спыніць пастаўкі прадукцыі ў Расею

Пра гэта паведамляюць расейскія выданьні «Коммерсант» і «Фонтанка» са спасылкай на ліст, які кампанія адправіла гандлёвым сеткам.

Рашэньне спыніць пастаўкі ў кампаніі растлумачылі вайной ва Ўкраіне, якая пагоршыла эканамічную сытуацыю ў Расеі і ў сьвеце, прывёўшы да росту цэнаў на сыравіну, зьмены ланцужкоў паставак і падаражаньня лягістыкі.

«На фоне сытуацыі Haribo, як сямейнае прадпрыемства, павінная на некаторы час прыпыніць сваю дзейнасьць і вызначыць шлях, па якім бізнэс у Расеі пойдзе далей», — гаворыцца ў дакумэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG