У пяцёрцы катэгорыяў тавараў, якія часьцей за ўсё выносяць з крамаў — кандытарскія вырабы, каўбасы, алькаголь, сыры, кава і какава, а сярэдняя сума скрадзенага за адзін раз складае паўтары тысячы рублёў (прыкладна 23 даляры ў эквіваленце) — гэта на 25% больш, чым годам раней.
Экспэрты зьвязваюць павелічэньне колькасьці крадзяжоў з рэзкім зьніжэньнем пакупніцкай здольнасьці грамадзянаў і ростам цэнаў.
Па дадзеных Расстату, гадавая інфляцыя ў красавіку склала 18%. Цэнтрабанк РФ прагназуе, што па выніках 2022 году яна можа дасягнуць 23%.