Законапраект аб ізаляцыі афіцыйных асобаў расейскага ўраду накіраваны на прыняцьце «ўсіх неабходных крокаў для выключэньня афіцыйных асоб расейскага ўраду, у максымальна магчымай ступені, з пэўных міжнародных сустрэч, у тым ліку вясновых і штогадовых сустрэч Сусьветнага банку і Міжнароднага валютнага фонду».
У выпадку прыняцьця закон таксама распаўсюдзіцца на любыя пасяджэньні па лініі «Вялікай дваццаткі».
Законапраект аб фінансавых санкцыях супраць Расеі і Беларусі афіцыйна патрабуе ад амэрыканскіх фінансавых інстытутаў рабіць усё магчымае, каб «структуры і асобы, якія належаць або кантралююцца» гэтымі інстытутамі, «выконвалі фінансавыя санкцыі супраць Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь».
Законапраект аб забароне абмену спэцыяльных правоў запазычаньня Расеі і Беларусі забараняе Міністэрству фінансаў ЗША любыя транзакцыі, якія ўключаюць у сябе абмен спэцыяльных правоў запазычаньня, якія належаць Расеі ці Беларусі.