Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка ЗША мяркуе, што Пуцін рыхтуецца да зацяжной вайны ва Ўкраіне


Эўрыл Гэйнс
Эўрыл Гэйнс

Паводле ацэнак выведкі ЗША, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рыхтуецца да зацяжнога канфлікту ва Ўкраіне, падчас якога ён усё яшчэ разьлічвае дасягнуць мэтаў за межамі Данбасу.

З такой заявай у аўторак на слуханьнях, прысьвечаных пагрозам па ўсім сьвеце, выступіла ў камітэце Сэнату ЗША па Ўзброеных сілах дырэктарка Нацыянальнай выведкі Эўрыл Гэйнс.

Рашэньне Пуціна засяродзіць ваенныя намаганьні на ўсходзе Ўкраіны, — верагодна, часовы крок, каб вярнуць ініцыятыву. Магчыма, што расейскі лідэр настроены на павелічэньне сухапутнага калідора — ад рэгіёнаў Данбасу да самаабвешчанай Прыднястроўскай рэспублікі. На працягу наступных месяцаў траекторыя канфлікту можа станавіцца ўсё больш непрадказальнай і патэнцыйна нарастаць, прыводзіць Bloomberg выказваньні Гэйнс.

Агенцтва таксама прыводзіць словы дырэктара выведнага ўпраўленьня пры Міністэрстве абароны ЗША, генэрал-лейтэнанта Скота Бэрыера. Ён заявіў, што няўдачы Расеі ва Ўкраіне могуць аслабіць улады ў Маскве, але ў той жа час гэта выкліча ў расейскім кіраўніцтве больш зацятасьці ў супрацьстаяньні Злучаным Штатам і іх саюзьнікам. Акрамя таго, магчыма, часьцей будуць гучаць пагрозы прымяненьня ядзернай зброі, мяркуе Бэрыер.

Тэлеканал CNN у паведамленьні аб сэнацкіх слуханьнях у аўторак зьвярнуў увагу на словы кіраўніка Нацыянальнай выведкі Эўрыл Гэйнс аб тым, што Ўладзіміру Пуціну прыйшлося сутыкнуцца зь неадпаведнасьцю ягоных амбіцый патэнцыялу расейскай арміі, што зрабіла прыняцьце Масквой рашэньняў аб дзеяньнях Расеі ва Ўкраіне «сытуатыўным». Гэйнс лічыць, што гэта павялічвае верагоднасьць абвяшчэньня ў Расеі ваеннага становішча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG