Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз: «папраўка да Крымінальнага кодэксу Беларусі пра сьмяротнае пакараньне адкрывае магчымасьці для далейшых сур’ёзных злоўжываньняў»


Пэтэр Стана
Пэтэр Стана

Ухваленьне Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь папраўкі да Крымінальнага кодэксу, якая прадугледжвае прымяненьне пакараньня сьмерцю за «замах на ўчыненьне тэрарыстычнага акту», супярэчыць сусьветнай тэндэнцыі адмовы ад пакараньня сьмерцю, лічаць у Эўразьвязе.

«Гэтая папраўка да Крымінальнага кодэксу адкрывае магчымасьці для далейшых сур’ёзных злоўжываньняў», — мяркуе прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэр Стана.

У заяве зазначаецца, што 36 палітычным зьняволеным прад’яўлены абвінавачаньні ў «тэрарызьме» або ўжо прысуджаны працяглыя тэрміны турэмнага зьняволеньня па такіх абвінавачаньнях. Многія прадстаўнікі дэмакратычных сіл і палітычныя актывісты аб’яўлены ў вышук па абвінавачаньнях у «тэрарызьме». Многія абвінавачаныя «перад судом на таемных, несправядлівых і прадузятых судовых працэсах, часта па сфабрыкаваных абвінавачаньнях і безь якіх-небудзь прававых гарантый». Цяпер ім «таксама можа пагражаць сьмяротнае пакараньне».

«Цяперашні палітычны кантэкст у Беларусі робіць гэты паварот падзей яшчэ больш трывожным, — заявіў Стана. — Рэжым працягвае жорсткія рэпрэсіі ў дачыненьні да ўласнага насельніцтва. Праваабаронцам, журналістам і палітычным актывістам пагражаюць зусім не абгрунтаваныя і вельмі працяглыя тэрміны турэмнага зьняволеньня. Апошнім часам мішэньню сталі і прафсаюзныя актывісты».

27 красавіка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў двух чытаньнях прыняла законапраект «Аб зьмене Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь», які прадугледжвае ўвядзеньне сьмяротнай кары за замах на ўчыненьне актаў тэрарызму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG