«На сёньняшняй сустрэчы з Нэнсі Пэлосі ў Вашынгтоне мы пагадзіліся з тым, што Беларусь павінна быць найвышэйшым прыярытэтам для Злучаных Штатаў. Дэмакратычны сьвет павінен аб’яднацца перад тварам тыраніі. Мы чакаем ад ЗША моцнага лідэрства і рашучых мераў», — паведаміла Ціханоўская ў Twitter па выніках сустрэчы.
Таксама Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з амэрыканскімі сэнатарамі прадстаўнікамі Дэмакратычнай партыі Джын Шагін (ад штату Нью-Гэмпшыр), Крысам Ван Голенам (ад штату Мэрылэнд), Ронам Джонсанам (штат Вісконсін), Рычардам Дурбіным (штат Ілінойс) і прадстаўніком Рэспубліканскай партыі сэнатарам Ліндсі Грэмам (штат Караліна).
«Я падкрэсьліла, што падтрымка Беларусі заключаецца ў спалучэньні санкцый супраць рэжыму і дапамогі людзям», — адзначыла Ціханоўская, гаворачы пра сустрэчу з сэнатарамі.