Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Алеся Пушкіна этапавалі ў калёнію «Воўчыя норы»


Калёнія «Воўчыя норы» ў Івацэвічах
Калёнія «Воўчыя норы» ў Івацэвічах

Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1 143 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.

Мастака і палітвязьня Алеся Пушкіна адправілі ў папраўчую калёнію № 22 у Івацэвіцкі раён («Воўчыя норы»).

Пра гэта праваабаронцам стала вядома ад ягоных сваякоў. Зь менскага СІЗА № 1 Пушкіна этапавалі дзесяць дзён таму.

30 сакавіка Алеся Пушкіна асудзілі на 5 гадоў калёніі строгага рэжыму (падчас закрытага працэсу ён парэзаў сабе жывот на знак пратэсту).

Крымінальную справу разглядаў Менскі гарадзкі суд, судзьдзя Алена Шылько. Мастака прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяньнях у рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў». Падставай для абвінавачаньняў сталі карціны з цыклу «Беларускі супраціў» і пэрфоманс, які ён правёў ва Ўкраіне. Вяртаючыся з Кіева, Пушкін ведаў, што на яго на радзіме завялі крымінальную справу.

Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021-га. Апэляцыйную скаргу палітвязень адмовіўся падаваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG