Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі выкладчыка хірургіі Барысаўскага мэдычнага каледжу Алеся Бутэнку


Алесь Бутэнка
Алесь Бутэнка

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» ў сваім тэлеграм-канале.

Паводле зьвестак «Вясны», Бутэнку затрымалі за тое, што ён не падтрымліваў ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну, выказваў сваю пазыцыю нават падчас лекцыяў, а таксама расказваў студэнтам пра значнасьць «незарэгістраванай беларускай дзяржаўнай сымболікі».

Акрамя гэтага, у віну затрыманаму ставяць тое, што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

Дома ў Бутэнкі прайшоў ператрус. Дзе яго цяпер утрымліваюць, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG