Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі чатыры аўтазаводы працягваюць працаваць у Расеі


Архіўнае фота. У цэху расейскага заводу кампаніі Hyundai Motor
Архіўнае фота. У цэху расейскага заводу кампаніі Hyundai Motor

Пераважная большасьць расейскіх аўтазаводаў на сёньняшні дзень знаходзіцца ў прастоі, паведамляе расейскае аналітычнае агенцтва «Автостат».

У якасьці асноўнай прычыны вымушанага спыненьня канвэераў афіцыйна называецца недахоп камплектуючых з прычыны разрыву лягістычных ланцужкоў у сувязі з вайной ва Ўкраіне.

Паводле інфармацыі «Автостата», цяпер вытворчасьць легкавых аўтамабіляў вядзецца толькі на чатырох прадпрыемствах — гэта Ўльянаўскі аўтазавод, «Хавейл Мотор Рус», «Мазда Соллерс» і «Автотор», на якім працягваецца выпуск мадэляў Kia і Hyundai, у той час як зборачны канвэер BMW прыпынены.

Расейскі УАЗ абвясьціў карпаратыўны адпачынак на 6 працоўных дзён у першай палове траўня, у выніку канвэер прадпрыемства будзе спынены на два тыдні з улікам дзяржаўных травеньскіх сьвятаў.

З 24 красавіка павінен аднавіць вытворчасьць АўтаВАЗ, які раней перанёс двухтыднёвы карпаратыўны адпачынак зь лета на красавік. Праўда, з 6 чэрвеня АўтаВАЗ увядзе рэжым 4-дзённага працоўнага тыдня на вытворчых пляцоўках у Тальяці і Іжэўску тэрмінам на 3 месяцы ў сувязі з прагнозам расейскага аўтарынку і працягам крызісу паставак электронных кампанэнтаў. Група «АвтоВАЗ» уваходзіць у альянс Renault-Nissan-Mitsubishi, выпускае аўтамабілі пад маркамі Lada, Nissan, Datsun і Renault. Альянс, у які ўваходзіць «АвтоВАЗ», займае 35,5% расейскага аўтарынку.

Аб пэрспэктывах аднаўленьня працы іншых аўтазаводаў у Расеі пакуль не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG