Міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс заклікаў грамадзян краіны ўстрымацца ад паездак у Беларусь паводле бязьвізавага рэжыму.
«Хоць рэжым Лукашэнкі ўвёў бязьвізавы рэжым для грамадзян Латвіі і Літвы, якія наведваюць Рэспубліку Беларусь, мы заклікаем нашых грамадзян не наведваць Беларусь! Гэта небясьпечна!» — напісаў латвійскі міністар у сваім Твітэры.
Беларусь увяла бязьвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі для наведваньня сваякоў падчас велікодных — каталіцкіх і праваслаўных — сьвятаў з 15 красавіка па 15 траўня.