Пра гэта заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джэйк Саліван.
«Наша мэта ня ў тым, каб вяртаць іх. Наша мэта заключаецца ў тым, каб выкарыстоўваць іх лепш, чым такім чынам», — сказаў ён, выступаючы ў Эканамічным клюбе Вашынгтону.
Дарадца Байдэна таксама заявіў, што ЗША будуць спыняць спробы Расеі парушыць санкцыйны рэжым.
«Я думаю, што на працягу наступнага тыдня ці двух мы назавем парушальнікаў, якія спрабуюць садзейнічаць ухіленьню ад санкцый як унутры Расеі, так і за яе межамі», — сказаў Саліван.