Па дадзеных газэты, ЗША пачнуць даваць Украіне выведдадзеныя, якія «дапамогуць украінскім сілам лепш ідэнтыфікаваць пляны наступаў расейскай арміі, што дазволіць украінцам адказаць нанясеньнем удараў з дапамогай артылерыі, бесьпілётнікаў і іншых узбраеньняў па цэлях у акупаваных частках тэрыторыі Ўкраіны».
Крыніцы газэты падкрэсьліваюць, што размова ідзе толькі пра цэлі на ўкраінскай тэрыторыі.
ЗША працягваюць устрымлівацца ад перадачы ўкраінскаму боку дадзеных, якія могуць дазволіць Кіеву ідэнтыфікаваць цэлі на расейскай тэрыторыі, піша The Wall Street Journal. Гэта выклікана жаданьнем зьменшыць рызыку пашырэньня канфлікту.
Як адзначае выданьне, да гэтага часу ЗША зыходзілі з таго, што асноўнай мэтай расейскага ўварваньня зьяўляецца захоп Кіева, і давалі ўкраінцам толькі агульныя дадзеныя аб дысьлякацыі расейскіх сіл у Данбасе і Крыме, ня дзелячыся зьвесткамі, якія маглі б выкарыстаны для выяўленьня цэляў на гэтых тэрыторыях і нанясеньні па іх удараў.