Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Казахстану адмовіліся ад вайсковых парадаў 7 і 9 траўня


Парад у Алматы ў 2019 годзе.
Парад у Алматы ў 2019 годзе.

Улады Казахстану вырашылі адмовіцца ад ваенных парадаў 7 і 9 мая ў гонар Дня абаронцы Айчыны і Дня Перамогі. Пра гэта 13 красавіка паведамілі ў Міністэрстве абароны краіны.

«У 2022 годзе правядзеньне вайсковага параду, прысьвечанага 30-годзьдзю Ўзброеных Сіл Рэспублікі Казахстан і Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, не плянуецца», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле зьвестак Мінабароны, у краіне пройдуць «ваенна-патрыятычныя мерапрыемствы», усяго іх заплянавана каля 50.

Улады Казахстану ўжо адмянялі парады Перамогі ў 2020 і 2021 гадах з прычыны эпідэміялягічнай сытуацыі, зьвязанай з пандэміяй каранавірусу.

Летась тагачасны прэс-сакратар прэзыдэнта заяўляў, што ўрачыстасьці з нагоды Дня Перамогі перанесеныя на 2022 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG