Галоўная тэма перамоваў — супрацоўніцтва Беларусі з далёкаўсходнім рэгіёнам Расеі. У прыватнасьці, акцэнт робіцца на гандлі па шырокім спэктры пазыцый і пастаўках рыбнай прадукцыі на беларускі рынак.
Як паведамляе БелТА, Лукашэнка заявіў:
«Нас не напружвае расейскі рубель. Не патрэбны нам даляры і эўра. Калі ласка, сёньня мы разьлічваемся за энэрганосьбіты ў расейскіх рублях».
Пракамэнтаваў Лукашэнка і чуткі аб тым, што Расея хоча далучыць Беларусь у свой склад:
«Мы з Пуціным не настолькі дурныя, каб дзейнічаць старымі мэтадамі. Мы адбудуем такое адзінства, што ў нас будуць вучыцца, — і як санкцыі пераадольваць, і гэтак далей», — заявіў Лукашэнка.
Пасьля сустрэчы з Пуціным на касмадроме «Восточный» 12 красавіка Лукашэнка паляцеў ва Ўладзівасток.