Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) прызналі экстрэмісцкім фармаваньнем паводле рашэньня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ад 7 красавіка.
11 красавіка прафсаюз дадалі ў сьпіс фармаваньняў, якія нібыта маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці, апублікаваны на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.