Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя і Швэцыя могуць увайсьці ў NATO ужо гэтым летам


Сьцяг NATO
Сьцяг NATO

У Паўночнаатлянтычным альянсе ўсё актыўней абмяркоўваюць магчымае ўступленьне дзьвюх краін паўночнай Эўропы ў арганізацыю.

Пра павышаную імавернасьць уступу Фінляндыі і Швэцыі ў NATO піша брытанская газэта The Times са спасылкай на афіцыйных асоб ЗША.

Суразмоўцы выданьня ў Вашынгтоне паведамілі, што сяброўства краін у Альянсе было «тэмай размоваў і шматлікіх сэсій» на перамовах міністраў замежных спраў NATO на мінулым тыдні, у якіх прынялі ўдзел Швэцыя і Фінляндыя. Крыніцы The Times у Эўропе паведамілі, што Фінляндыя і Швэцыя пашыраць магчымасьці Альянсу пры зборы выведных дадзеных і па патэнцыяле ВПС.

У выпадку ўступленьня дзьвюх краін у Альянс колькасьць краін-удзельніц вырасьце з 30 да 32.

Фінляндыя і Швэцыя захоўваюць нэўтральны статус. Аднак пасьля ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ўлады гэтых краін пачалі абмяркоўваць магчымасьць уступленьня ў NATO. Генэральны сакратар Альянсу Енс Столтэнбэрг заяўляў, што NATO зможа адносна хутка прыняць Фінляндыю і Швэцыю ў свае шэрагі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG