Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Расеі высылаюць 45 польскіх дыпляматаў


Прэсавая сакратарка МЗС РФ Марыя Захарава
Прэсавая сакратарка МЗС РФ Марыя Захарава

Расейскае МЗС абвясьціла пэрсонамі non grata 45 супрацоўнікаў амбасады Польшчы ў Маскве і генконсульстваў у Іркуцку, Калінінградзе і Санкт-Пецярбургу

Яны павінны пакінуць Расею не пазьней за 13 красавіка.

Як паведамляе ведамства, 8 красавіка амбасадар Польшчы Кшыштаф Краеўскі быў выкліканы ў расейскае МЗС, дзе яму быў выказаны «рашучы пратэст» у сувязі з абвяшчэньнем пэрсонамі non grata 45 расейскіх дыпляматаў у Польшчы.

«Амбасадару заяўлена, што расцэньваем такі крок як пацьвярджэньне сьвядомага імкненьня Варшавы канчаткова разбурыць двухбаковыя адносіны. Адказнасьць за гэта цалкам ляжыць на польскім баку», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС РФ.

  • 23 сакавіка польская контравыведка склала сьпіс з 45 расейскіх дыпляматаў, западозраных у шпіянажы, і параіла выслаць іх з краіны. Пасьля чаго МЗС Польшчы ўручыла амбасадару Расеі Сяргею Андрэеву ноту аб высылцы 45 дыпляматаў.
  • 22 сакавіка ў сацыяльных сетках распаўсюдзіліся фота- і відэазапісы дыму над расейскай амбасадай у Варшаве, што магло азначаць маштабнае спальваньне службовых дакумэнтаў. Такое можа адбывацца перад значным скарачэньнем ці закрыцьцём дыпляматычнай місіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG