Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Зьмітра Дашкевіча распачалі крымінальную справу па абвінавачаньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Пра гэта напісала ў сваім Фэйсбуку яго жонка Наста Дашкевіч:

Званіў сьледчы СК. Зьміцер арыштаваны па 342 ч 1. Заўтра ня выйдзе.

Фармулёўка гэтага артыкула наступная: «Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаныя зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады або пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяньнях пры адсутнасьці прыкмет больш цяжкага злачынства».

Паводле такога абвінавачаньня Зьмітру Дашкевічу можа пагражаць ад 2 да 5 гадоў зьняволеньня.

Дашкевіч павінен быў заўтра выйсьці пасьля адбыцьця тэрміну адміністрацыйнага арышту.

Раней Дашкевіч узначальваў незарэгістраваную ў Беларусі апазыцыйную арганізацыю «Малады Фронт». Разам зь іншымі актывістамі абараняў ад забудовы тэрыторыю вакол месца масавага пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Двойчы адбываў палітычна матываванае крымінальнае пакараньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG