Паводле актывістаў, фарба экалягічная і не нанясе шкоды прыродзе.
За два дні пасьля таго, як сьвет даведаўся пра разаніну ў Бучы, урады Італіі, Францыі, Нямеччыны і іншых краінаў заявілі аб высылцы 206 расейскіх дыпляматаў і супрацоўнікаў пасольстваў.
Раней у сувязі з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну былі высланыя больш за 100 дыпляматаў. У выніку агульная колькасьць высланых расейскіх дыпляматаў і супрацоўнікаў амбасадаў перавысіла 325 чалавек, і чакаецца, будзе яшчэ больш.
Украіна пачала расьсьледаваньне ваенных злачынстваў у Бучы пасьля таго, як горад пакінулі расейскія вайскоўцы. У Бучы знайшлі мноства целаў мірных жыхароў, некалькі дзясяткаў ляжалі проста на вуліцы. Паводле папярэдніх зьвестак, гаворка ідзе больш як пра 300 забітых.
Ужо два дні супрацоўнікі мясцовай рытуальнай службы зьбіраюць целы. Кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў, камэнтуючы тое, што адбылося ў Бучы, заявіў, што там была зроблена «інсцэніроўка». Такія ж заявы гучаць у расейскіх афіцыйных СМІ. Іх паўтараюць і беларускія дзяржаўныя СМІ.