«Тое, што адбылося ў Бучы — абуральна, і ўсе гэта бачаць», — дадаў Байдэн, назваўшы Пуціна «ваенным злачынцам».
Камэнтары амэрыканскага прэзыдэнта паступілі пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў горад Бучу, дзе пасьля выхаду расейскага войска знайшлі целы мірных жыхароў. Аднак Байдэн не пагадзіўся з ацэнкай Зяленскага, адказаўшы «не» на пытаньне журналістаў, «ці лічыце вы тое, што адбылося, генацыдам».
Прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен напісала ў сваім твітэры ў панядзелак, што ЭЗ накіруе сьледчых ва Ўкраіну, каб дапамагчы мясцоваму генэральнаму пракурору «задакумэнтаваць ваенныя злачынствы».
- З гарадоў Кіеўскай вобласьці, нядаўна вызваленых ад расейскіх войскаў, былі вывезены целы 410 мірных жыхароў, паведаміла генэральная пракурорка Ўкраіны Ірына Венядзіктава.
- Больш за 40 краін сьвету вядуць супольнае расьсьледаваньне ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці, якія магла ўчыніць Расея і расейскія войскі з пачатку правядзеньня «спэцыяльнай апэрацыі» ва Ўкраіне. Незалежнае расьсьледаваньне таксама вядзе Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.