Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вучыч, які адмовіўся ўвесьці санкцыі супраць Расеі, перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах у Сэрбіі


Аляксандр Вучыч галасуе на выбарах у Сэрбіі
Аляксандр Вучыч галасуе на выбарах у Сэрбіі

Дзейны прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандр Вучыч апярэджвае канкурэнтаў на выбарах кіраўніка дзяржавы.

Паводле папярэдніх падлікаў, за Вучыча прагаласавалі больш за 68 працэнтаў грамадзян, за Здраўку Паношу — 11 працэнтаў, за Бранку Стамянковіча— чатыры з паловай працэнты. Усяго на пасаду прэзыдэнта Сэрбіі прэтэндавалі восем кандыдатаў.

На парлямэнцкіх выбарах перамогу атрымлівае кааліцыя «Разам можам усё» на чале з кіроўнай Сэрбскай прагрэсіўнай партыяй Вучыча. За кааліцыю, паводле апошніх зьвестак, прагаласавалі больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў.

Як адзначаюць назіральнікі, пасьля выбараў Вучычу трэба будзе вырашаць дзьве асноўныя праблемы: неўрэгуляваныя адносіны з Косава (Бялград не прызнае яго незалежнасьць і лічыць часткай Сэрбіі) і пытаньне санкцый супраць Расеі, уведзеных пасьля ўварваньня на тэрыторыю Ўкраіны. Сэрбія застаецца адзінай кандыдаткай у сябры Эўразьвязу, якая ўстрымалася ад іх прыняцьця.

Кіраўніцтва ЭЗ дамагаецца далучэньня Вучыча да агульнай пазыцыі аб’яднай Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG