Фотаздымкі з Гастомеля публікуе Ўкраінская служба Радыё Свабода.
Дзяржаўны канцэрн «Украбаронпрам» заявіў, што на аднаўленьне знішчанага ўкраінскага самалёта спатрэбіцца больш за тры мільярды даляраў.
На момант уварваньня Ан-225 «Мрія» знаходзіўся на рамонце ў аэрапорце Гастомеля, таму не пасьпеў пакінуць Украіну.
29 сакавіка «Украбаронпрам» абвясьціў аб зьняцьці Сяргея Бычкова з пасады генэральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Антонов», якое ўваходзіць у склад канцэрна.
«Прычынай звальненьня стала службовае расьсьледаваньне, у прыватнасьці, праверкі асобных фактаў, апублікаваных у СМІ», — гаворыцца ў паведамленьні. Пра якія менавіта апублікаваныя факты, у паведамленьні не ўдакладняецца.