Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва цалкам адмовілася ад імпарту расейскага газу


Літоўскі газавы тэрмінал „Незалежнасьць“
Літоўскі газавы тэрмінал „Незалежнасьць“

Як паведамляе Міністэрства энэргетыкі Літвы, газатранспартная сыстэма краіны з пачатку месяца працуе бязь імпарту расейскага газу.

«Мы першая краіна Эўрапейскага Зьвязу сярод краін паставак „Газпрому“, якая дамаглася незалежнасьці ад паставак расейскага газу, і гэта вынік доўгатэрміновай пасьлядоўнай энэргетычнай палітыкі і своечасовых інфраструктурных рашэньняў», — заявіў міністар энэргетыкі Дайнюс Крэйвіс. Яго цытуе delfi.lt.

Паводле літоўскага апэратара газатранспартнай сыстэмы Amber Grid, у суботу імпарт расейскага газу для патрэбаў Літвы на літоўска-беларускім злучэньні склаў 0 МВт/г.

Паводле Міністэрства энэргетыкі, увесь попыт на літоўскі газ задавальняецца праз Клайпедзкі тэрмінал звадкаванага прыроднага газу. Згодна з графікам, штомесяц на тэрмінал будзе паступаць тры вялікія грузы звадкаванага прыроднага газу, якога павінна хапіць усім кліентам.

Па падліках эканаміста Swedbank Нярыюса Мачуліса, Літва летась выдаткавала на расейскі газ каля 140 млн эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG