Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» рассылае ў Эўразьвяз апавяшчэньні аб новым парадку платы за газ. У ЭЗ хочуць больш звадкаванага газу з ЗША


Газаправод у Баўгарыі
Газаправод у Баўгарыі

3 1 красавіка ў Расеі дзейнічае ўказ аб новым парадку аплаты газавых кантрактаў так званымі «недружалюбнымі краінамі». Ён абавязвае плаціць за пастаўкі ў рублях, а ня ў эўра ці далярах.

Паводле дакумэнту, з 1 красавіка контрагенты зь «недружалюбных краін» павінны адкрыць спэцыяльныя рублёвыя і валютныя рахункі ў «Газпромбанку» для аплаты газу. Банк будзе прымаць плату ў замежнай валюце і самастойна канвэртаваць яе ў рублі.

«У адпаведнасьці з дакумэнтам, аплата расейскага трубаправоднага газу, які пастаўляецца пасьля 1 красавіка 2022 году вызначаным ва ўказе замежным контрагентам, павінна ісьці выключна ў расейскіх рублях. „Газпром“ як расейская кампанія безумоўна і ў поўнай меры выконвае патрабаваньні расейскага заканадаўства. Апавяшчэньні аб новым парадку разьлікаў у расейскіх рублях сёньня афіцыйна накіроўваюцца контрагентам», — цытуе паведамленьне прэс-службы кампаніі Інтэрфакс.

Раней краіны ЭЗ і G7 заявілі, што ня будуць плаціць за газ у рублях, як таго патрабуе Масква. Парыж і Бэрлін ужо паведамілі, што ня прымуць умоваў Расеі.

У чацьвер, 31 сакавіка афіцыйны прадстаўнік Эўрапейскай камісіі Эрык Мамэр на брыфінгу ў Брусэлі паведаміў, што Эўракамісія на фоне расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і пагрозы спыненьня паставак газу з РФ мае намер павялічыць закупкі звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з ЗША.

Паводле яго, у 2021 годзе са Злучанымі Штатамі былі ўзгодненыя пастаўкі каля 22 мільярдаў кубічных мэтраў ЗПГ у Эўропу. Цяпер у ЭЗ разьлічваюць на дадатковыя 15 млрд кубамэтраў ЗПГ, што адпавядае 10% аб’ёмаў расейскага газу, які паступае ў ЭЗ штогод.

Пры гэтым, падкрэсьліў прадстаўнік Эўракамісіі, пастаўкі з ЗША — толькі адзін з крокаў, якія робяць у Эўразьвязе для зьніжэньня залежнасьці ад расейскіх энэрганосьбітаў.

Паводле Мамэра, у Эўракамісіі разьлічваюць, што да 2023 году будзе зроблены наступны крок для зьніжэньня залежнасьці ад расейскага газу і аб’ёмы дадатковых паставак ЗПГ у ЭЗ вырастуць яшчэ на 35 млрд кубічных мэтраў — да 50 млрд кубамэтраў у год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG