Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў аб пастаўках газу ў Эўропу: «Няма аплаты — няма газу»


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

Расея ня будзе пастаўляць газ эўрапейскім краінам бязвыплатна, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

Адказваючы на пытаньне, ці адключыць Расея газ для Эўропы праз адмовы краін плаціць за паліва ў рублях, як патрабуе расейскі прэзыдэнт, Пяскоў адказаў: «Няма аплаты — няма газу».

«Я ня ведаю, што адбудзецца, калі яны выключаць гэтую магчымасьць. Дык вось, як толькі ў нас будзе канчатковае рашэньне, паглядзім, што можна зрабіць. Але, безумоўна, мы не зьбіраемся рабіць на гэтым дабрачыннасьць і бясплатна адпраўляць газ у Заходнюю Эўропу», — сказаў Пяскоў у інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу PBS.

23 сакавіка Ўладзімір Пуцін даручыў перавесьці ў рублі плату за газ для «недружалюбных краін». Паводле яго, «недружалюбныя краіны» — пакупнікі газу праз тыдзень павінны вызначыць «парадак апэрацыяў набыцьця рублёў на ўнутраным рынку РФ».

Расейскі Цэнтрабанк, урад і «Газпром», на які прыпадае 40% эўрапейскага імпарту газу, павінны даць Пуціну свае прапановы наконт разьлікаў за газ у рублях да 31 сакавіка.

Краіны «Групы сямі» 28 сакавіка адхілілі патрабаваньне прэзыдэнта Расеі плаціць за газ рублямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG