Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША расьпячатваюць стратэгічныя рэзэрвы нафты


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў пра пачатак «гістарычных» паставак нафты са стратэгічнага нафтавага рэзэрву Злучаных Штатаў

У заяве, зьмешчанай на сайце Белага дому, гаворыцца, што амэрыканцы сутыкнуліся з істотным падвышэньнем коштаў на паліва: «З таго часу як Пуцін паскорыў нарошчваньне ваеннай сілы вакол Украіны, цэны на газ вырасьлі амаль на даляр за галён» (галён — 3,8 літра).

«Прэзыдэнт Байдэн імкнецца зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб дапамагчы амэрыканскім сем’ям, якія ў выніку плацяць больш са сваёй кішэні. Вось чаму сёньня прэзыдэнт Байдэн абвесьціць плян, які складаецца зь дзьвюх частак, каб палегчыць складанасьці, якія адчуваюць семʼі, неадкладна пашырыўшы пастаўкі нафты і дасягнуўшы трывалай энэргетычнай незалежнасьці Амэрыкі, якая зьніжае попыт на нафту і ўмацоўвае нашу эканоміку чыстай энэргіі, — гаворыцца ў заяве Белага дому.

Паводле пляну Байдэна, ЗША будуць штодня выпускаць на рынак дадаткова каля мільёна барэляў нафты цягам шасьці месяцаў.

Таксама паведамляецца, што сёньня прэзыдэнт Байдэн закліча Кангрэс «прымусіць кампаніі плаціць зборы за сьвідравіны, якія яны не выкарыстоўвалі гадамі, і за гектары дзяржаўных земляў, якія яны набіраюць, не выкарыстоўваючы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG