Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома пра 40 затрыманых за дывэрсіі беларускіх чыгуначнікаў


На беларускай чыгунцы
На беларускай чыгунцы

У пастановы на затрыманьне былі ўпісаныя артыкулы „Здрада радзіме“, „Шпіянаж“, „Падрыхтоўка да акту тэрарызму“ і „Акт тэрарызму“.

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі каля 40 «пакаяльных відэа» затрыманых чыгуначнікаў. Затрыманыя нібыта былі падпісаныя на тэлеграм-канал «Сообщество железнодорожников Беларуси», які «прызнаны экстрэмісцкім фармаваньнем праз заклікі да дывэрсіяў і тэрактаў на чыгунцы», пішуць Zerkalo.io і «Мэдыязона».

Паводле крыніц Zerkalo.io, у апошнія дні па ўсёй Беларусі затрымалі ня меней за 40 супрацоўнікаў чыгункі. Акрамя таго, яшчэ чацьвярых чыгуначнікаў затрымалі ў Гомлі, прынамсі аднаго зь іх зьмясьцілі ў СІЗА КДБ.

«У пастановы былі ўпісаныя артыкулы „Здрада радзіме“, „Шпіянаж“, „Падрыхтоўка да акту тэрарызму“ і „Акт тэрарызму“», — расказаў выданьню прадстаўнік „Рабочага Руху“ на Беларускай чыгунцы Сяргей Вайцяховіч.

Інфармацыя пра масавыя затрыманьні зьявілася 30 сакавіка ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Там апублікавалі «пакаяльныя відэа» супрацоўнікаў чыгуначнай галіны розных узростаў, спэцыяльнасьцяў і з розных гарадоў.

Чацьвёра з тых, хто трапіў на відэа, расказваюць, што аб прызнаньні тэлеграм-каналу «Сообщество железнодорожников Беларуси» «экстрэмісцкім фармаваньнем» яны даведаліся ад супрацоўнікаў КДБ.

Электронныя сыстэмы Беларускай чыгункі, пашкоджаныя ў першыя дні вайны Расеі супраць Украіны, цалкам аднавілі працу прыкладна праз два тыдні пасьля 24 лютага. Аднак дывэрсіі на чыгунцы Беларусі, якую камандаваньне Ўзброеных сілаў Расеі надалей актыўна выкарыстоўвае ў лягістычных мэтах, працягваюцца і праз месяц пасьля расейскага ўварваньня. Нават нягледзячы на пільную ўвагу беларускіх спэцслужбаў.

2 сакавіка МУС Беларусі расказала аб затрыманьнях блякавальнікаў чыгунак і кваліфікавала іх дзеяньні як тэрарызм.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG