Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвялі ліцэнзаваньне экспарту калійных угнаеньняў


Прадпрыемства «Беларуськалій»
Прадпрыемства «Беларуськалій»

Урад Беларусі пастановай № 189 ад 29 сакавіка ўвёў ліцэнзаваньне экспарту калійных угнаеньняў.

Пастанова афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 6 красавіка.

У адпаведнасьці з дакумэнтам экспарт мінэральных угнаеньняў зь Беларусі ажыцьцяўляюць «Беларуськалій» і «Беларуская калійная кампанія», а таксама іншыя юрыдычныя асобы паводле разавых ліцэнзіяў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.

Міністэрства ўпаўнаважана 6 красавіка выдаць такія ліцэнзіі ААТ «Беларуськалій» і ААТ «Беларуская калійная кампанія».

Іншыя юрыдычныя асобы, зацікаўленыя ў ліцэнзіі, мусяць мець згоду назіральнай рады «Беларуськалію». Перш маюць накіраваць інфармацыю пра ўгоду: аб’ёмы пастаўкі, краіну прызначэньня, пацьверджаньне перадаплаты ня менш як 50% кошту партыі. Рашэньне аб узгадненьні пастаўкі прымаецца цягам трох дзён.

У пастанове таксама апісаны мэханізм адкліканьня ліцэнзіяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG