Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі даў першае з пачатку вайны інтэрвію расейскім СМІ. Расейскія ўлады патрабуюць устрымацца ад публікацыі


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў першае пасьля пачатку вайны інтэрвію расейскім журналістам.

Зь Зяленскім гаварылі галоўныя рэдактары выданьня «Медуза» і тэлеканалу «Дождж», журналіст Міхаіл Зыгар, які перадаў украінскаму прэзыдэнту пытаньне ад «Новой газеты», і спэцыяльны карэспандэнт «Коммерсанта» Уладзімір Салаўёў.

«Роскомнадзор» Расеі запатрабаваў ад расейскіх СМІ не публікаваць інтэрвію зь Зяленскім.

Рэдакцыя «Медузы» выпусціла інтэрвію практычна адразу пасьля заявы «Роскомнадзора». Ціхан Дзядко (былы галоўны рэдактар «Дождя») апублікаваў яго на ютуб-канале «Котрикадзе и Дзядко», створаным пасля прыпынення працы тэлеканалу. Відэа таксама зьявілася на ютуб-канале Зыгара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG