Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самаабвешчаная «ЛНР» мае намер правесьці рэфэрэндум аб уваходжаньні ў склад Расеі


Пра гэта паведамляюць блізкія да прарасейскіх сэпаратыстаў у Данбасе тэлеграм-каналы, піша расейская служба Радыё Свабода.

З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўлады «ЛНР» усталявалі кантроль за значнай часткай тэрыторыі Луганскай вобласьці. У суседняй «ДНР» расейскае войска і мясцовыя ўзброеныя фармаваньні кантралююць крыху больш за палову тэрыторыі Данецкай вобласьці Ўкраіны.

Кіраўнік камітэту ў справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязяў з суайчыньнікамі Дзярждумы Расеі Леанід Калашнікаў мяркуе, што «для правядзеньня рэфэрэндуму аб уваходжаньні ЛНР у склад РФ цяпер непрыдатны час», піша ТАСС.

Украінскія ўлады пракамэнтавалі заяву аб магчымым рэфэрэндуме па ўваходжаньні «ЛНР» у склад Расіі:

«Ніводная краіна сьвету не прызнае гвалтоўнай зьмены міжнародна прызнаных межаў нашай дзяржавы. Узамен Расея атрымае яшчэ больш рашучы адказ міжнароднай супольнасьці, які паскорыць яе падзеньне ў прорву глябальнай ізаляцыі», — заявіў радыёстанцыі «Громадське» афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Алег Нікаленка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG