Пра сьмерць расейскага палітыка Ўладзіміра Жырыноўскага паведаміў ТАСС сьпікер Дзяржаўнай думы Расеі Вячаслаў Валодзін.
Некалькі тыдняў Жырыноўскі знаходзіўся ў лякарні, а апошнія суткі правёў у коме. Уладзімір Жырыноўскі ўзначальваў расейскую партыю ЛДПР. Ён зьяўляўся дэпутатам Дзярждумы Расеі з 1993 году. Некалькі разоў Жырыноўскі ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі, набіраў ад 2,5% да 5,6% галасоў.
Жырыноўскі актыўна падтрымліваў ваенныя дзеяньні Расеі ў Чачэніі, Грузіі, Украіне.