Гардону ставяць у віну публічныя заклікі да разьвязаньня вайны, узбуджэньня нянавісьці па прыкмеце нацыянальнасьці і публічнае распаўсюджваньне фэйкаў аб дзеяньнях расейскіх Узброеных сіл.
Расейскае ведамства ў прыватнасьці сьцьвярджае, што журналіст «у прамым эфіры ўкраінскага тэлеканала заклікаў учыніць узброены напад на Расейскую Фэдэрацыю і разьвязаць супраць яе агрэсіўную вайну з выкарыстаньнем ядзернай зброі». А таксама распаўсюджваў заведама ілжывую інфармацыю аб «бамбардзіроўках» і «артылерыйскіх абстрэлах» з боку Расеі грамадзянскай інфраструктуры і мірных грамадзян.
Дзьмітрый Гардон — украінскі журналіст, вядучы праграмы «У гасьцях у Дзьмітрыя Гардона», галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня «Гардон». Аўтар шматлікіх інтэрвію з прадстаўнікамі палітыкі, культуры і спорту.