17 і 18 сакавіка мясцовыя жыхары бачылі, што тэхніка ехала празь Петрыкаў. З чыгункі да гораду танкі і іншую зброю падвозяць адмысловыя грузавікі з плятформамі, якія езьдзяць у суправаджэньні міліцэйскіх машын зь мігалкамі і сырэнамі.
У Петрыкаве праз Прыпяць будуюць пантонную пераправу, празь якую можна будзе трапіць у Лельчыцкі раён, які мяжуе з Украінай.