Санкцыйны сьпіс Швайцарыі «цалкам адпавядае сьпісу ЭЗ», цытуе заяву швайцарскага ўраду «Настоящее время».
«Цяпер санкцыі дзейнічаюць у дачыненьні яшчэ да 197 фізычных асоб: размова ідзе аб фінансавых санкцыях і абмежаваньнях на ўезд. Акрамя таго, уводзяцца санкцыі супраць яшчэ дзевяці структураў», — гаворыцца ў заяве Кабінэту міністраў Швайцарыі.
У санкцыйныя сьпісы трапілі, у прыватнасьці, наступныя бізнэсоўцы, прадпрымальнікі і топ-мэнэджары:
- Раман Абрамовіч;
- Андрэй Мельнічэнка;
- Аляксандар Вінакураў;
- Вадзім Машковіч;
- Дзьмітрый Пумпянскі і ягоны сын Аляксандар;
- Дзьмітрый Мазепін і яго сын Мікіта;
- прэзыдэнт ПАТ «Ростелеком» Міхаіл Асяеўскі;
- Андрэй Гур’еў;
- Дзьмітрый Конаў;
- Міхаіл Палубаярынаў;
- гендырэктар Першага тэлевізійнага каналу Канстанцін Эрнст.
Таксама абмежавальныя меры Швайцарыя ўводзіць супраць кампаній «Роснефть-Аэро», АТ «Рособоронэкспорт», АТ НВА «Высокоточные комплексы», ПАТ «Курганмашзавод», АТ «Вертолеты России», ПАТ ОАК, АТ «Объединенная судостроительная корпорация», АТ «Научно-производственная корпорация Уралвагон».
У канцы лютага, пасьля нападу Расеі на Ўкраіну, Швайцарыя ўвяла фінансавыя санкцыі ў дачыненьні да прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна, старшыні ўраду Міхаіла Мішусьціна і кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова.