Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даклад ААН гаворыць пра беспакаранасьць і маштабы парушэньня правоў чалавека ў Беларусі


Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Мішэль Бачэлет.
Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Мішэль Бачэлет.

У апублікаваным сёньня дакладзе Офісу Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека гаворыцца, што працяг ціску ўладаў на апанэнтаў, грамадзянскую супольнасьць, журналістаў і адвакатаў прывёў да парушэньня асноўных правоў дзясяткаў тысяч жыхароў Беларусі і да неспрыяльных наступстваў у жыцьці вялізнай колькасьці іншых людзей, пры тым, што няма ніякіх сьведчаньняў таго, што злачынцы прыцягнутыя да адказнасьці.

У дакладзе падрабязна выкладзеныя вынікі разгляду Радай правоў чалавека ААН пытаньня аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Гэты агляд ахоплівае пэрыяд да выбараў 9 жніўня 2020 году і наступны пэрыяд да 31 сьнежня 2021 году. Ён грунтуецца на 145 паказаньнях відавочцаў, а таксама на аналізе інфармацыі і доказаў з шырокага кола крыніц.

У дакладзе робіцца выснова, што маштабы і паўтарэньне парушэньняў шматлікімі дзяржаўнымі органамі, іх распаўсюджаны і сыстэматычны характар патрабуюць далейшай ацэнкі на прадмет прымяняльнасьці нормаў міжнароднага крымінальнага права. Гэта асабліва датычыцца масавых адвольных затрыманьняў у пэрыяд зь 9 па 14 жніўня 2020 году.

Акрамя таго, адсутнасьць эфэктыўнага расьсьледаваньня парушэньняў правоў чалавека супярэчыць абавязаньням Беларусі, прадугледжаным міжнародным правам у гэтай галіне. У дакладзе таксама гаворыцца, што «існуе актыўная палітыка абароны злачынцаў і перашкоды прыцягненьню да адказнасьці, якая знаходзіць адлюстраваньне ў маштабах рэпрэсій і запалохваньняў пацярпелых і сьведак, нападаў на адвакатаў і праваабаронцаў».

«Маштабныя дзеяньні ўладаў для задушэньня нязгодных і грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і апазыцыйных груп, а таксама ў абароне злачынцаў, сьведчаць пра сытуацыю поўнай беспакаранасьці ў Беларусі», — заявіла Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Мішэль Бачэлет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG