Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 28 лютага: затрыманьні ў Менску, 2,5 года калёніі жыхару Іўя, менчука асудзілі за спробу сфатаграфаваць бюлетэнь.


Бюлетэнь на рэфэрэндуме 27 лютага 2022 году
Бюлетэнь на рэфэрэндуме 27 лютага 2022 году

Беларусаў надалей перасьледуюць за іх грамадзянскую пазыцыю.

Учора падчас прэсавай канфэрэнцыі Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў сабрацца на антываенную акцыю на прывакзальных плошчах гарадоў 28 лютага а 18-й гадзіне.

На гэты момант праваабаронцы паведамляюць аб затрыманьнях каля чыгуначнага вакзалу ў Менску 29-гадовай Жанны Антонавай і Дар’і Мядзьведзь.

Відавочцы перадаюць, што там сабралася шмат тэхнікі. Сілавікі затрымліваюць людзей, якія скандуюць «Не — вайне!»

52-гадовага менчука пакаралі «суткамі» за спробу сфатаграфаваць бюлетэнь

У судзе Партызанскага раёну сёньня разглядзелі справу 52-гадовага Мікалая Хадасевіча, піша «Вясна». З словаў мужчыны, разам з жонкай яны прыехалі на выбарчы ўчастак прагаласаваць. Мікалай вырашыў сфатаграфаваць бюлетэнь. Гэта заўважылі назіральнікі на ўчастку і патрабавалі паказаць ім тэлефон. Мужчына пагадзіўся і быў адразу затрыманы.

Аднак сьведка-міліцыянт сьцьвярджае, што на Хадасевіча склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП за тое, што ён на вуліцы выгукаў лёзунгі «Нет войне», «Нет насилию» і «Нет незаконному референдуму». Судзьдзя Міхаіл Макарэвіч пакараў мужчыну 15-дзённым арыштам.

Прайшоў суд над магілёўскім журналістам Алесем Сабалеўскім

Тэлеграм-канал Mayday паведамляе, што журналіста Алеся Сабалеўскага асудзілі . Але прысуд пакуль невядомы.

Жыхара Івейскага раёну асудзілі на 2,5 года калёніі па чатырох артыкулах

Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага паседжаньня ў справе Уладзімера Сільвановіча, якое прайшло ў Іўі.

Мужчыну абвінавачвалі адразу па чатырох артыкулах:

  • ч. 3 арт. 203 «Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак»
  • арт. 370 «Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў»
  • арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады»
  • ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі»

Вядома, што Уладзімера абвінавацілі ў 8 эпізодах абразаў — мужчына пакінуў зьняважлівыя камэнтары ў «Одноклассниках» у адрас прадстаўнікоў улады , а таксама распаўсюдзіў іх пэрсанальныя зьвесткі. Пра дэталі абвінавачаньня па іншых артыкулах нічога не вядома.

Судзьдзя Марыя Каханоўская прысудзіла Сільвановічу 2,5 года калёніі, а таксама выплату пацярпелым 4000 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG